ПІТ ПАЎЛАЎ. БАРАЦЬБІТ З ГІТАРАЙ У РУЦЭ

. Количество просмотров: 1512
ПІТ ПАЎЛАЎ. БАРАЦЬБІТ З ГІТАРАЙ У РУЦЭ

Іх песні напявае ўся Беларусь, а творы «Тры чарапахі» і «Паветраны шар» зрабіліся народнымі. Зараз лідар гурта N.R.M. Піт Паўлаў рыхтуе да выхаду новы альбом «Зброя.Золата.Кабеты». Карэспандэнт OCTAGON.BY накіраваўся да вядомага музыкі, каб даведацца, як можна сумяшчаць барацьбу і творчасць.

Няма лепшай сістэмы выхавання, чым барацьба. Алім Селімаў некалі казаў, калі паглядзець на трэніроўку футбалістаў, то яна выглядае як размінка ў барацьбітоў. «Нам не патрэбныя асаблівыя ўмовы, адзін час мы выязджалі да Беразіны і трэніраваліся лагерам каля ракі, бегалі кросы, праводзілі пуш-пуш на пяску без кідкоў, падцягваліся на галінах. Так рыхтуюцца сапраўдныя спартоўцы. Нездарма, першым спортам, які з’явіўся ў свет была барацьба. Гэта адбылося, калі першы чалавек перамог другога і не забіў. Рытуал перамогі без крыві дайшоў і да нашых дзён», - кажа музыка.

Піт Паўлаў лічыць, што сур’езнага скрыжавання паміж спортам і музыкай  у яго лёсе няма. Гэта не больш чым збег акалічнасцяў, але актыўны лад жыцця дапамагае застацца ў тонусе і быць рухавым. Без спорта эфектыўнасць працы змяншаецца ў разы.

«Я не веру ў песні пра спорт. У іх тэкстах шмат прымітывізма, тут, як мне падаецца, трэба глядзець шырэй, чым, як пяецца: удар, кідок...», - адзначае музыка.

Упершыню Піт Паўлаў пазнаёміўся з спортам у 7 год. Тады у басейн на Якуба Коласа яго прывёў тата. «Ён лічыў, што гэта вельмі карысна для майго развіцця. Я плаваў досыць доўга і нават трапіў у спецыялізаваны клас, але з-за малога ўзроста сурьезных вынікаў не паказваў. Гэта мне не падабалася, і я сыйшоў з плавання», - рассказвае Піт.

Потым у жыцці музыкі была спартыўная гімнастыка, але сапраўдная любоў атрымалася толькі з класічнай барацьбой.

«У нашага трэнера была звышідэя зрабіць з нас непераможных атлетаў, на жаль, гэта атрымалася у яго часткова. Мы былі першымі амаль на усіх спаборніцтвах, але потым атрымаўся нейкі спад, звязаны, пэўна, з маім сталеннем. Цікава, што на момант першых спаборніцтваў, я важыў 35 кілаграмаў. Мне такі ўдалося стаць спачатку чэмпіёнам гораду, а потым - прызёрам рэспублікі», - адзначае музыка.

Пад час сталення Піта Паўлава цалкам зацягнула музыка. Паралельна з трэніроўкамі ён пачаў хадзіць у музычную школу і граць на аккардыёне і гітары.

«Беларускага року да 1983 года не існавала ўвогуле. Першыя гурты, якія з’явіліся былі звязаны з тэмай беларускага адраджэння. На той момант цэнтральнае месца у беларускай рок-музыкі займаў гурт «Мроя», у які мяне запрасілі граць на гітары. З тых часоў маё жыццё належыць музыкі, а побач з ёй заўсёды ёсць месца для барацьбы. І тое, што здаровы лад жыцця набірае ўсё большую папулярнасць паказвае на свядомасць людзей, што не можа не радаваць», - дадае Піт Паўлаў.

У бліжэйшых планах творцы выпусціць альбом «Зброя. Золата. Кабеты». На стварэньне альбому музыку натхніла творчасць польскага пісменніка беларускага паходжаньня. Піт распавядае, што ўпершыню ён дазнаўся пра Пясецкага падчас канцэртаў «Народнага альбома» у Польшчы пры канцы 90-х і проста зачараваўся гэтай асобай. Больш за 10 гадоў Паўлаў даследаваў ягоную творчасць, сустракаўся з Ежы Гедройцам, які асабіста ведаў Сяргея Пясецкага, і нават сыграў свайго героя ў фільме «Кантрабандысты».

Рэліз альбому запланаваны ў траўні. Спрычыніцца да яго выданьня можна на платформе Ulej.by. Піт заяўляе, што выхад альбому — гэта толькі першы этап «пясецкіяны». Музыка марыць зняць мастацкі фільм пра Пясецкага.

Падтрымаць музыку можна тут: http://ulej.by/project?id=111567

Аўтар: Аляксандр Жыбуль

Похожие новости